Дакументальны фільм «Лес». Заснаваны на рэальных падзеях, якія адбываліся ў Чонкаўскім лесе пад Гомелем
Дакументальны фільм «Лес» паказвае некалькі рэальных гісторый 1930-х гадоў пра сталінскія рэпрэсіі. Адна з іх пра гомельскага чыноўніка, які выжыў пасля расстрэлу ў сумнавядомым Навабеліцкім (Чонкаўскім) лесе пад Гомелем.
Згодна з археалагічнымі раскопкамі 1995 года, у гэтым лесе супрацоўнікі НКВД расстрэльвалі савецкіх грамадзянаў.
3D рэканструкцыя футляра ад расчоскі, які ў 1995 годзе быў знойдзены падчас архелагічных раскопак у Навабеліцкім лесе. Рэканструкцыя зроблена па чарцяжах археолага Аляксандра Штэменкі. На футляры ахвяра расстрэлу пакінуў год арышту — 1937.
У 2021 годзе 52-гі пошукавы батальён Міністэрства абароны РБ пачаў новыя раскопкі ў гэтым лесе. Паводле афіцыйнай версіі, у лесе знаходзяцца парэшткі ахвяраў нацыстаў часоў Другой сусветнай вайны. Генеральны пракурор Беларусі А. Швед заявіў, што ў лесе можа спачываць ад некалькіх дзясяткаў тысяч да ста тысяч мірных грамадзянаў.
Фільм «Лес» — гэта расследаванне яго аўтараў з доказамі злачынстваў савецкага рэжыму. У дакументальным фільме выкарыстаныя архіўныя відэа і аўдыё, у якіх сведкі распавядаюць пра падзеі 1930-х гадоў.
Аўтар ілюстрацый і анімацыі:
Street_Wind_
Працэс здымкаў фільма
Рэжысёрка фільма: Марыя Булавінская
У галоўных ролях:
Алег Гарбуз
Святлана Зелянкоўская
Мікіта Хвалюк
Максім Шышко
Аператар пастаноўшчык:
Валянцін Глушко
Гкарэжысёр:
Анастасія Пяцэвіч