Правакатара Юрыя Комара, які ў чат-рулетцы запісваў размовы з беларусамі, звольнілі з польскай фірмы Пра гэта напісаў канал прапагандыстаў. Жыхар Мазыра Комар падчас размоваў у чат-рулетцы прадстаўляўся ўкраінцам і фактычна правакаваў суразмоўцу сказаць

| Тэлеграм
Правакатара Юрыя Комара, які ў чат-рулетцы запісваў размовы з беларусамі, звольнілі звольніліз польскай фірмы

Пра гэта напісаў канал прапагандыстаў.

Жыхар Мазыра Комар падчас размоваў у чат-рулетцы прадстаўляўся ўкраінцам і фактычна правакаваў суразмоўцу сказаць нешта ў падтрымку Украіны ці супраць цяперашняй улады РБ і РФ. Суразмоўцам ён казаў, што запіс размовы не вядзецца. Ролікі выкладваў на свой ютуб, пасля чаго сілавікі затрымлівалі суразмоўцаў Комара. Вядома пра не менш як 9 такіх выпадкаў.
У Гомелі да выбараў створаць мурал для БРСМ Графіці зойме месца на жылым доме на вул. Ланге, дзе раней да 2010-х гадоў размяшчалася пано 1992 года на тэму гісторыі Гомеля. На ім прысутнічалі дзяржсімвалы, у тым ліку і герб Пагоня. Цяпер на іх месцы размесціцца трохрукая кампазіцыя БРСМаўцаў. t.me/flagshtok
У Рэчыцы амбасадараў тэрарызавалі прапагандысты Прадстаўнікі дзяржСМІ атрымалі інфармацыю аб візіце дыпламатаў у Рэчыцу, дзе судзілі палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк. Такім чынам, ля будынка суда сабраўся пул прапагандыстаў Гомельскага рэгіянальнага ТБ «Беларусь 4»: Марына Север'янава, Дзмітрый Баярчук (Каменскі). Прапагандыстаў адправілі задаваць пытанні дыпламатам, такім чынам, каб выклікаць у замежнікаў замяшанне. Пераслед дыпламатаў на акцыях салідарнасці пры дапамозе дзяржкарэспандэнтаў — вядомая практыка лукашэнкаўцаў. t.me/flagshtok
Амбасадары краін ЕС, Велікабрытаніі, Германіі і Аўстрыі прыйшлі сёння да будынка суда Рэчыцкага раёна, дзе пачаўся разгляд справы ў дачыненні да палітвязня Судзілі чарговы раз брэстчанку Паліну Шарэнду-Панасюк. «Той факт, што маці дваіх непаўналетніх дзяцей у Дзень маці, нягледзячы на ўжо адбыты турэмны тэрмін, вымушаная зноў паўстаць перад судом, дэманструе бязлітаснасць беларускага рэжыму ў дачыненні да іншадумцаў», — паведамляе амбасада Нямеччыны ў Беларусі на старонцы ў Facebook. Заўважыў Reformation.
Прэзентоўваем саўндтрэк цізера фільма "Лес" пад назвай Балада аб дыктатуры https://www.youtube.com/watch?v=ZbQH4ea3tL4 Аўтар словаў і музыкі — відэаблогер Андрэй Павук. Сам фільм можна паглядзець па гэтай спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=370h3nA8b-4&t=20s
Сегодня Лукашенко предложил выращивать арбузы и виноград в Гомельской области Но их уже пытались выращивать под Гомелем на ОАО "Комбинат "Восток". За 15 лет аграрное хозяйство так и не смогло вывести производство этих культур на промышленные масштабы. Вам не удастся сегодня найти объявления о продаже гомельских арбузов или винограда. t.me/flagshtok