Да сваякоў актывіста, які знаходзіцца за мяжой, прыходзілі з «камісіі па вяртанні»
Невядомыя з бэйджамі камісіі для працы з жадаючымі вярнуцца ў Беларусь прыйшлі да сваякоў гомельскага актывіста Барыса Анікеева, які пражывае за мяжой, піша @radiosvaboda
| Тэлеграм
Да сваякоў актывіста, які знаходзіцца за мяжой, прыходзілі з «камісіі па вяртанні»
Невядомыя з бэйджамі камісіі для працы з жадаючымі вярнуцца ў Беларусь прыйшлі да сваякоў гомельскага актывіста Барыса Анікеева, які пражывае за мяжой, піша @radiosvaboda са спасылкай на BPN.
Паводле слоў актывіста, запытваліся, колькі ён знаходзіцца за мяжой, паводзілі сябе культурна. Пасля заявілі: «На вашага брата абвешчаная амністыя. Ён можа спакойна вяртацца, яму нічога не пагражае. Трэба, каб ён вярнуўся, каб даў прыклад».
Пры гэтым жанчыны не змаглі патлумачыць, якая амністыя была абвешчаная, паколькі Анікееў па палітычных справах асуджаны не быў.