За антываенную пазіцыю затрыманы адзін з багацейшых прадпрымальнікаў Мазыра
Аб затрыманні
Пятра Старацітарава паведаміў Тг-канал гомельскіх "сілавікоў". Яны абвінавацілі Старацітарава ў тым, што прадпрымальнік у сваіх публікацыях у Фэйсбуку крытычна ставіцца да «СВО» і Лукашэнкі. Пакаяльнае відэа было апублікавана ў дзень народзінаў прадпрымальніка.
Пётр Старацітараў паходзіць з Украіны. На яго старонцы шмат публікацый у падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі і Украіны, ёсць антываенныя публікацыі.
Па
інфармацыі Нашай Нівы, Старацітараў з'яўляецца саўладальнікам прадпрыемства ЗАТ «Лотас», якое займаецца дрэваапрацоўкай, вырабляе мэблю і канструкцыі з бетону.
У адпаведнасці з
раследваннем motolko.help, на мазырскім прапрыемстве ЗАТ «Лотас» вырабляюцца бетонныя супрацьтанкавыя піраміды для РФ.
t.на мазырскім прапрыемстве ЗАТ «Лотас» вырабляюцца бетонныя супрацьтанкавыя піраміды для РФ.
t.me/flagshtok