Лукашэнка распавёў пра удар з тэрыторыі Беларусі напачатку вайны
«Яны [украінскія войскі] ў першыя хвіліны былі падвергнуты ўдару з тэрыторыі Беларусі. Гэта было за некалькі хвілін — раніцай перад пачаткам спецыяльнай ваеннай аперацыі».
Нанясенне ўдару Лукашэнка патлумачыў тым, што быццам бы ўкраінскія войскі рыхтаваліся да ўдару па Беларусі з РСЗА ў той час, калі уздоўж беларуска-украінскай мяжы былі сканцэнтраваны расійскія войскі.
Ранкам 24 лютага перапужаныя людзі з тэрыторыі Гомельскага і Добрушскага раёна паведамлялі
Флагштоку, што расейскія войскі пачалі біць па тэрыторыі Украіны. Пасля гэтага за імі паследвала сухапутнае ўварванне.
t.me/flagshtok