Гомельскі аблвыканкам паведаміў аб гатоўнасці аднавіць працу пункта пропуску Новая Гута, але забыў пра пачатак вайны
На паказальнай сустрэчы з прапагандыстамі беларускіх і расійскіх СМІ памежнікі паведамілі, што Беларусь знаходзіцца ў пастаяннай гатоўнасці да аднаўлення работы пункта пропуску Новая Гута.
«Паводле рашэння кіраўніцтва Украіны з 28 лютага мінулага года ўсе міжнародныя пункты пропуску, спрошчаныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю зачыненыя. Міжнароднае спалучэнне ў дадзены момант не ажыццяўляецца», — адзначыў ТГ-канал Гомельшчына афіцыйна.
Зрабіць наступны крок і ўзгадаць, што адбылося ў лютым 2022 года чыноўнікі Гомельскага аблвыканкаму не здолелі.
t.me/flagshtok