Маштабы рэпрэсій у Гомельскай вобласці могуць быць значна большымі, чым мяркуюць праваабаронцы
Крыніца з гомельскіх праўладных колаў паведамляе, што на сёння масавыя затрыманні адбываюцца ў шматлікіх прадпрыемствах і ўстановах вобласці. Пад рэпрэсіі трапляюць не толькі звычайныя працаўнікі, але і начальнікі. Распавядаць пра канкрэтныя выпадкі крыніца
Флагштока не наважваецца ў мэтах бяспекі.
На сёння вядома, што масавыя затрыманні
адбыліся на ЗЛіНе,
у Мазыры. Таксама
Флагштоку вядома аб масавых затрыманнях на прадпрыемствах у Рэчыцы, затрыманнях медыкаў у Гомелі. У электронныя расклады судоў справы затрыманых, як правіла, не трапляюць. Але вядома, што ў асноўным іх чакае штраф ці суткі, некаторых звальняюць з працы.
Крыніца
Флагштока распавядае, што пад рэпрэсіі могуць патрапіць усе, хто хоць неяк спрычыніўся да ўдзелу ў падзеях 2020 года ці хоць неяк праявіў нелаяльнасць да ўладаў. Таксама затрымліваюць тых, хто ўжо трапляў пад рэпрэсіі. Шмат хто піша заявы на звальненні па ўласным жаданні пад пагрозай больш цяжкіх наступстваў. Трываюць нават кіраўнікі ўстаноў, чые падначаленыя патрапілі пад рэпрэсіі. Са словаў крыніцы, «чысткі» узмацніліся яшчэ з восені 2022 года, але "пра іх не прынята казаць, бо ўсе баяцца падставіць калектыў, баяцца яшчэ большых рэпрэсій".