Зрабіць фота з газетай і распісацца. Ідэолагі паказалі тэхналогію ідэалагічнай апрацоўкі работнікаў калінкавіцкай бальніцы
Спачатку ідэолагі зачытваюць патрэбныя тэзісы, пасля фатаграфуюць работнікаў. Як можна заўважыць на фота, работнікі распісваюцца, што прысутнічалі на так званым "адзіным дні інфармавання".
Пазней фотаздымкі з такіх мерапрыемстваў дасылаюцца ў выканкамы для кантроля працы саміх ідэолагаў.
Фотаздымкі апублікаваў інстаграм Калінкавіцкай ЦРБ.
t.me/flagshtok