У Рэчыцы затрыманы вядомы шаржыст. Міліцыя назвала яго «ярым дэструктыўшчыкам»
Гаворка вядзецца пра вядомага рэчычаніна
Анатоля Шчогалева. Ён малюе шаржы знакамітасцяў і вядзе свой блог. На старонках мясцовай раёнкі яму прысвечаны дзясяткі публікацый.
З дапроса-пакаяння вынікае, што міліцыянты знайшлі ў яго тэлефоне падпіскі на крамольныя тэлеграм-каналы.
Тг-канал Рэчыцкага РАУСа паведаміў, што Шчогалеў атрымаў «суткі».
Заўважыла
Палеская Вясна.
Палеская Вяснаt.me/flagshtok