У Ельску аварыя на водаправодзе, улады просяць не піць ваду, але прычыну не называюць
Інстаграм мясцовай раёнцы паведаміў, што сёння будзе незапланаваная прамыўка гарадскога водаправода і трэба зрабіць запас пітной вады. Што стала прычынай надзвычайнай сітуацыі ў райцэнтры, улады не кажуць.
Паўгода таму ў Ельску таксама
адбылася аварыя на водаправодзе. Тады камунальнікі жаліліся, што знос сетак водаправода састаўляе 70%.
t.me/flagshtok