У Гомелі лукашэнкаўцы адсправаздачыліся, што прывезлі няпоўнагадовых з акупаваных Расіяй рэгіёнаў усходу Украіны Яны былі дастаўленыя ў Беларусь учора на цягніку Адлер-Гомель у дзіцячы аздараўленчы лагер «Дубрава». Лагер знаходзіцца ў Салігорскім раёне і

| Тэлеграм
У Гомелі лукашэнкаўцы адсправаздачыліся, што прывезлі няпоўнагадовых з акупаваных Расіяй рэгіёнаў усходу Украіны

Яны былі дастаўленыя ў Беларусь учора на цягніку Адлер-Гомель у дзіцячы аздараўленчы лагер «Дубрава». Лагер знаходзіцца ў Салігорскім раёне і належыць аб'яднанню Беларуськалій.

Фотаздымкі дзяцей на пероне гомельскага вакзалу апублікавалі рэсурсы фонду Андрэя Талая, аднак ніякай дадатковай інфармацыі яны не прывялі.

Афіцыйную прапаганду гаагскі ордар на арышт Пуціна за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей не засмучае. Белта паведамляе, што гэтыя дзеці вывезеныя з акупаванага Запарожжа і плануецца тры такіх рэйсы.

t.me/flagshtok
Милиция в Гомельской области стала ходить по квартирам украинцев Милиционеры посещают украинцев, в том числе и тех, кто родился в Беларуси. Их предупреждают о недопустимости нарушения политических статей административного и уголовного кодексов. Визиты милиции приурочены к кампании по переизбранию Александра Лукашенко. Ранее правозащитниками были зафиксированы обходы граждан милицией, которые ранее привлекались «за политику». t.me/flagshtok
У Мазыры на час "выбараў" ізалявалі праваабаронцу Уладзіміра Целепуна Такую выснову можна зрабіць з раскаладу Мозырскага раённага суда: учора ў 16:40 там судзілі актывіста Уладзіміра Целепуна па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП за "распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі". Upd: як паведаміла крыніца Флагштока, затрымалі Уладзіміра яшчэ ў сераду 15 студзеня. t.me/flalgshtok
Плакат, прысвечаны Марыі Зайцавай на плоце гомельскай гімназіі ў 2020 годзе https://t.me/flagshtok/385
Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава з Гомеля Як паведамляе Штодзень, Марыя служыла медыкам у складзе 2-га інтэрнацыянальнага легіёна на баку Украіны. На дадзены момант цела загінулай знаходзіцца ў зоне абстрэлу. У жніўні 2020 года фотаздымак гамяльчанкі з акрываўленым тварам абляцеў інтэрнэт. Марыя была параненая падчас акцыі пратэсту ля Стэлы ў Менску. Тады побач з ёй адбыўся выбух шумавой гранаты, выпушчанай сілавікамі. Пасля некалькіх аперацый на радзіме Марыю эвакуявалі ў Чэхію, дзе яна працягнула рэабілітацыю. Пасля пачатку вайны дзяўчына далучылася да абаронцаў Украіны. Рэдакцыя Флагштока выказвае спачуванні родным і блізкім Марыі. t.me/flagshtok
Вядомую беларускую блогерку пачалі судзіць за «распальванне варожасці» Як паведамляе Вясна, сёння, 17 студзеня ў Гомельскім абласным судзе пачаўся судовы працэс у дачыненні да Вікторыі Гусаравай. Ей інкрымінавана ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Справу будзе разглядаць суддзя Алеся Осіпава. Вікторыя — вядомая беларуская блогерка «gusarev_ka», яна мае больш за 32 тысячы падпісантаў у Instagram і больш за 17 тысяч — у TikTok. Яе апошнія допісы датаваныя вераснем — пад імі людзі пішуць, што дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА. Без прыгляду маці застаўся 6-гадовы сын. t.me/flagshtok