Пасля дыверсій на чыгунцы ў Бранскай вобласці РФ «сілавікі» пачалі шукаць іншаземца ў Беларусі
Паведамленне* аб пошуку чалавека з імём Эдуард упершыню з'явілася 5 траўня ў сацыяльных сетках аўтапаркаў і тг-канале гомельскага аддзялення БЧ.
Акрамя імя, прозвішча, імя па бацьку ў паведамленні прысутнічае і дата нараджэння чалавека.
Сёння ў аўтамабільным чаце Мазырскага раёну зʼявілася ўдакладненне, што Эдуарда шукаюць «у сувязі са здзяйсненнем цяжкага злачынства». Чалавек, які апублікаваў арыенціроўку, удакладніў, што Эдуарда абвінавачваюць "у тэрарызме".
Беларускія
Кібер-партызаны на запыт
Флагштока паведамілі, што беларусаў з такімі пашпартнымі дадзенымі не існуе, а сістэма распазнавання твараў не знайшла выявы чалавека з высокай ступенню падабенства ў беларускай пашпартнай сістэме.
*Фота і пашпартныя дадзеныя зарэтушаваныя Флагштокам.
t.me/flagshtok