Палітзняволеная Ларыса Кузьменка выйшла на волю, паведамляе Гомельская Вясна.
Ларыса Кузьменка — жыхарка Гомеля, асуджаная да двух гадоў калоніі за «гвалт ці пагрозу гвалту супрацоўнікам АУС». Нібыта жанчына падчас нядзельнага Маршу ў Гомелі ў
«грубай фізічнай сілай узяла сілавіка за руку, тым самым зрушыла яго з месца і не дазволіла яму працаваць». У Ларысы дыягнаставанае дэпрэсіўнае расстройства з сіндромам клаўстрафобіі.
Тэрмін жанчына адбывала ў гомельскай калоніі № 4, адкуль нядаўна выйшла, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні яна адбыла амаль 1 год і 8 месяцаў.
t.me/flagshtok