Што з тварам? Высокапастаўлены наёмнік з расейскай ПВК «Вагнэр» заўважаны на афіцыйным мерапрыемстве да Дня Перамогі ў Рэчыцы
Каб схаваць сваю асобу вагнэравец закрыў перад фатографам свой твар і ўзнагароды.
На заднім плане фотаздымка можна заўважыць
Уладзіміра Габрава — кіраўніка прарасейскага ваенізаванага клуба Скіф. Раней ён у сваіх публікацыях выдаў свайго сябра беларуса — сузаснавальніка ПВК «Вагнэр» і ваеннага злачынца
Ігара Будзько.
Буйны персцень на сярэднем пальцы правай рукі вагнэраўца падказвае, што на фотаздымку можа быць менавіта Будзько. Прыкладна такі персцень
быў на відэа, дзе Будзько дорыць Габраву «кувалду Вагнэра».
t.me/flagshtok