Вядомую беларускую блогерку пачалі судзіць за «распальванне варожасці»
Як паведамляе Вясна, сёння, 17 студзеня ў Гомельскім абласным судзе пачаўся судовы працэс у дачыненні да Вікторыі Гусаравай. Ей інкрымінавана ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Справу будзе разглядаць суддзя Алеся Осіпава.
Вікторыя — вядомая беларуская блогерка «gusarev_ka», яна мае больш за 32 тысячы падпісантаў у Instagram і больш за 17 тысяч — у TikTok. Яе апошнія допісы датаваныя вераснем — пад імі людзі пішуць, што дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА.
Без прыгляду маці застаўся 6-гадовы сын.
t.me/flagshtok