У Гомелі мясцовыя ўлады хочуць паставіць помнік «генацыду» на месцы гібелі палонных чырвонаармейцаў
Эскіз помніка даволі незвычайны. Ён выглядае як фантастычная кампазіцыя з карціны Сальвадора Далі.
Усталяваць помнік улады хочуць у раёне плошчы Паўстання. Там падчас Другой сусветнай знаходзіўся перасыльны Дулаг-121. У лагеры з-за жахлівых умоваў загінулі каля 120 тысяч ваеннапалонных з усяго СССР.
З 2020 году лукашэнкаўцы шукаюць сімвалічныя месцы «генацыду беларускага народу». У 2021 годзе яны ўсталявалі памятныя знакі «генацыду» на месцы масавых пахаванняў рэпрэсаваных у сталінскія часы.
t.me/flagshtok