Гомельскаму журналісту і краязнаўцу Яўгену Меркісу прысудзілі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе Гомельская Вясна. Яўгена Меркіса абвінавачвалі паводле некалькіх крымінальных артыкулаў: стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел ў ім (ч

| Тэлеграм
Гомельскаму журналісту і краязнаўцу Яўгену Меркісу прысудзілі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе Гомельская Вясна.

Яўгена Меркіса абвінавачвалі паводле некалькіх крымінальных артыкулаў: стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК).

Суд па справе Меркіса разглядаў у закрытым рэжыме суддзя Гомельскага абласнога суду Хлышчанкоў.

Яўгена Меркіса затрымалі 13 верасня 2022 года каля дома ў Гомелі. Ператрусы па яго справе былі праведзеныя не толькі ў самога Яўгена, але і ў яго сваякоў ды сяброў. Да суда журналіст быў змешчаны ў СІЗА № 3 Гомеля.
Вчера около 21:00 жители Гомеля услышали звук взрыва, источник которого находился южнее города В Беларуси, соседних регионах Украины, России в это время о налете БпЛА не сообщалось. Если вы знаете, что произошло, можете сообщить редакции Флагштока: @fuckshtok
Паўночнае зянне наўпрост зараз над Гомельскай вобласццю На фота фотаназіранні жыхароў Гомеля, Мазыра, Петрыкава, захада Бранскай і поўначы Жытомірскай абласцей. Фота з рэгіянальных Тг-каналаў і чатаў. t.me/flagshtok
У суседняй Бранскай вобласці рвуцца снарады пад Бранскам — могуць адмяніць цягнік Гомель-Адлер Да гэтага ў райцэнтры ў 3 гадзіны ночы спрацавалі сірэны і пачалі раздавацца выбухі на арсенале 67-й арсенал ГРАУ МА РФ каля горада Карачаў. Мясцовыя ўлады зрабілі справаздачу аб 12 збітых БпЛА. Пад пагрозай адмена чыгуначных зносін Гомель-Адлер — чыгунка праходзіць у непасрэднай блізкасці ад арсенала. t.me/flagshtok
Украинские мониторинговые каналы сообщили как минимум о трех российских беспилотниках, залетевших на территорию Беларуси во время российской массированной атаки Украины — 23:30 от украинского Любеча в направлении Хойников (дальнейшая судьба БпЛА неизвестна). — 04:08 в направлении Хойников (развернулся на украинский Славутич). — 08:34 в направлении Мозыря (развернулся на украинскую Припять). Речь идет об ударных БпЛА типа Shahed-136 российско-иранского производства. t.me/flagshtok
Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы Пропагандисты возмутились иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты.