Прапагандысцкая газета агучыла некаторыя дэталі судовай справы Яўгена Меркіса Газета Гомельскага аблвыканкаму выдала прапагандысцкі матэрыял, прысвечаны судоваму прысуду, які сёння вынеслі гомельскаму краязнаўцу і журналісту Яўгену Меркісу. Паседжанні вя

| Тэлеграм
Прапагандысцкая газета агучыла некаторыя дэталі судовай справы Яўгена Меркіса

Газета Гомельскага аблвыканкаму выдала прапагандысцкі матэрыял, прысвечаны судоваму прысуду, які сёння вынеслі гомельскаму краязнаўцу і журналісту Яўгену Меркісу. Паседжанні вяліся ў закрытым рэжыме, таму аб справе мала чаго вядома.

Паводле прапагандысцкай газеты «Гомельская праўда», Яўген Меркіс адпраўляў тг-каналам звесткі аб перасоўванні вайсковай тэхнікі. Таксама прапагандысты паведамляюць, што Яўген працаваў для тэлеканала Белсат, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.

Пасля прызнання ўладамі шэрагу незалежных рэсурсаў экстрэмісцкімі Яўген Меркіс спыніў журналісцкую дзейнасць і займаўся краязнаўствам, працаваў над сваім гістарычным рэсурсам «Наш край». Таксама Яўген Меркіс вядомы як арганізатар шматлікіх культурніцкіх падзей Гомеля, абаронца гістарычнай спадчыны горада.

Фота: @bajby
Аўтаматчыкі каля цэркваў, ідэалагічная чырвона-зялёная купель: так прайшло Вадохрышча ў Гомелі Прычыны новаўвядзенняў — перавыбары Аляксандра Лукашэнкі. Відэа: Беларусь за МКАДам, фота: uvd_gomel t.me/flagshtok
Милиция в Гомельской области стала ходить по квартирам украинцев Милиционеры посещают украинцев, в том числе и тех, кто родился в Беларуси. Их предупреждают о недопустимости нарушения политических статей административного и уголовного кодексов. Визиты милиции приурочены к кампании по переизбранию Александра Лукашенко. Ранее правозащитниками были зафиксированы обходы граждан милицией, которые ранее привлекались «за политику». t.me/flagshtok
У Мазыры на час "выбараў" ізалявалі праваабаронцу Уладзіміра Целепуна Такую выснову можна зрабіць з раскаладу Мозырскага раённага суда: учора ў 16:40 там судзілі актывіста Уладзіміра Целепуна па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП за "распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі". Upd: як паведаміла крыніца Флагштока, затрымалі Уладзіміра яшчэ ў сераду 15 студзеня. t.me/flalgshtok
Плакат, прысвечаны Марыі Зайцавай на плоце гомельскай гімназіі ў 2020 годзе https://t.me/flagshtok/385
Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава з Гомеля Як паведамляе Штодзень, Марыя служыла медыкам у складзе 2-га інтэрнацыянальнага легіёна на баку Украіны. На дадзены момант цела загінулай знаходзіцца ў зоне абстрэлу. У жніўні 2020 года фотаздымак гамяльчанкі з акрываўленым тварам абляцеў інтэрнэт. Марыя была параненая падчас акцыі пратэсту ля Стэлы ў Менску. Тады побач з ёй адбыўся выбух шумавой гранаты, выпушчанай сілавікамі. Пасля некалькіх аперацый на радзіме Марыю эвакуявалі ў Чэхію, дзе яна працягнула рэабілітацыю. Пасля пачатку вайны дзяўчына далучылася да абаронцаў Украіны. Рэдакцыя Флагштока выказвае спачуванні родным і блізкім Марыі. t.me/flagshtok