Сталі вядомыя падрабязнасці затрыманняў і судоў над супрацоўнікамі светлагорскага «Ранка» Па інфармацыі Гомельскай вясны, 9 супрацоўнікаў «Ранак-медыя» і «Ранак-рэклама» затрымалі ў пятніцу 9 чэрвеня . Сярод затрыманых: Андрэй Ліпскі — журналіст, Па

| Тэлеграм
Сталі вядомыя падрабязнасці затрыманняў і судоў над супрацоўнікамі светлагорскага «Ранка»

Па інфармацыі Гомельскай вясны
, 9 супрацоўнікаў «Ранак-медыя» і «Ранак-рэклама» затрымалі ў пятніцу 9 чэрвеня .

Сярод затрыманых:

Андрэй Ліпскі — журналіст,
Павел Рабко — аператар,
Вадзім Вежнавец — галоўны рэдактар медыякампаніі,
Уладзімір Папоў — аператар,
Марына Бычкоўская — маркетолаг,
Алена Кісялёва — галоўная бухгалтарка,
Крысціна Казялькова — сакратарка,
Ганна Згурская — цяжарная супрацоўніца, на яе склалі пратакол і адпусцілі, суду над ёй пакуль не было,
Елізавета Шэвяленка — супрацоўніца, яе таксама адпусцілі пасля складання пратакола, бо яна мае інваліднасць, суду таксама пакуль не было.

Вядома, што ўсіх затрымлівалі ў розных месцах пасля працоўнага дня. Адну з жанчын нават затрымалі ў іншым горадзе.

На ўсіх затрыманых склалі пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмізму»). Па папярэдняй інфармацыі фармальнай прычынай стала падпіска на светлагорскі паблік у Аднакласніках, які мае "экстрэмісцкі" статус.

Прычынай затрымання рэдакцыі стаў матэрыял Ранка аб аварыі на Светлагорскім заводзе беленай цэлюлозы. Затрыманне ініцыявалі мясцовыя чыноўнікі мясцовага райвыканкаму.

Мужчынам прысудзілі па 7 сутак адміністрацыйнага арышту, Бычкоўскай, Кісялёвай і Казяльковай — штраф у памеры 25 базавых велічынь.

Ранак — гэта светлагорская прыватная медыякампанія. Супрацоўнікі «Ранка» у 2020 годзе прайшлі праз рэпрэсіі (затрыманні і канфіскацыю тэхнікі), але змаглі працягнуць сваю працу.

t.me/flagshtok
Аўтаматчыкі каля цэркваў, ідэалагічная чырвона-зялёная купель: так прайшло Вадохрышча ў Гомелі Прычыны новаўвядзенняў — перавыбары Аляксандра Лукашэнкі. Відэа: Беларусь за МКАДам, фота: uvd_gomel t.me/flagshtok
Милиция в Гомельской области стала ходить по квартирам украинцев Милиционеры посещают украинцев, в том числе и тех, кто родился в Беларуси. Их предупреждают о недопустимости нарушения политических статей административного и уголовного кодексов. Визиты милиции приурочены к кампании по переизбранию Александра Лукашенко. Ранее правозащитниками были зафиксированы обходы граждан милицией, которые ранее привлекались «за политику». t.me/flagshtok
У Мазыры на час "выбараў" ізалявалі праваабаронцу Уладзіміра Целепуна Такую выснову можна зрабіць з раскаладу Мозырскага раённага суда: учора ў 16:40 там судзілі актывіста Уладзіміра Целепуна па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП за "распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі". Upd: як паведаміла крыніца Флагштока, затрымалі Уладзіміра яшчэ ў сераду 15 студзеня. t.me/flalgshtok
Плакат, прысвечаны Марыі Зайцавай на плоце гомельскай гімназіі ў 2020 годзе https://t.me/flagshtok/385
Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава з Гомеля Як паведамляе Штодзень, Марыя служыла медыкам у складзе 2-га інтэрнацыянальнага легіёна на баку Украіны. На дадзены момант цела загінулай знаходзіцца ў зоне абстрэлу. У жніўні 2020 года фотаздымак гамяльчанкі з акрываўленым тварам абляцеў інтэрнэт. Марыя была параненая падчас акцыі пратэсту ля Стэлы ў Менску. Тады побач з ёй адбыўся выбух шумавой гранаты, выпушчанай сілавікамі. Пасля некалькіх аперацый на радзіме Марыю эвакуявалі ў Чэхію, дзе яна працягнула рэабілітацыю. Пасля пачатку вайны дзяўчына далучылася да абаронцаў Украіны. Рэдакцыя Флагштока выказвае спачуванні родным і блізкім Марыі. t.me/flagshtok