Амбасадары краін ЕС, Велікабрытаніі, Германіі і Аўстрыі прыйшлі сёння да будынка суда Рэчыцкага раёна, дзе пачаўся разгляд справы ў дачыненні да палітвязня
Судзілі чарговы раз брэстчанку Паліну Шарэнду-Панасюк.
«Той факт, што маці дваіх непаўналетніх дзяцей у Дзень маці, нягледзячы на ўжо адбыты турэмны тэрмін, вымушаная зноў паўстаць перад судом, дэманструе бязлітаснасць беларускага рэжыму ў дачыненні да іншадумцаў», — паведамляе амбасада Нямеччыны ў Беларусі на старонцы ў Facebook.
Заўважыў Reformation.