У Жытоміры з’явіцца вуліца ў гонар Палка імя Кастуся Каліноўскага
Сёння ў Жытоміры
адбылася сесія Жытомірскай гарадской рады, куды завіталі прадстаўнікі Палка імя Кастуся Каліноўскага.
Мэр
Сяргей Сухамлін падзякаваў вайскоўцам за дапамогу Украіне ў вызваленні тэрыторый ад захопнікаў.
У знак павагі і ўкладу ў вызваленне Украіны вуліца Беларуская ў Жытоміры будзе перайменаваная ў вуліцу Палка імя Кастуся Каліноўскага, паведамляецца на афіцыйных старонках гарадской рады.