Прапагандысты абураюцца з-за скасавання статусу манумента «Тры сястры» украінцамі. Але ні ў Беларусі, ні ў РФ такога статусу помнік і не меў
Прапагандысты заключаюць, што скасаванне статусу азначае хуткі знос помніка ўкраінцамі.
Манумент «Тры сястры» не ўнесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Гомельскай вобласці. Не атрымалася яго знайсці і ў Зводзе помнікаў архітэктурнага і манументальнага мастацтва Бранскай вобласці РФ. Вынікае, што ахоўны статус помнік меў толькі для Украіны.
На практыцы дэмантаж украінскай часткі помніка сёння немагчымы: манумент знаходзіцца ў раёне баявых дзеянняў. 30 мая ў раёне манумента быў нанесены бомбавы ўдар расейскімі войскамі.
t.me/flagshtok