У Гомелі з'явілася новае міліцэйскае спецпадраздзяленне
Новы атрад, заснаваны Карпянковым, называецца «Буран». Сілавікоў размясцілі на базе частцы ўнутраных войскаў № 5525 на вуліцы Касмічнай. Афіцыйная задача — барацьба з ДРГ.
Утрыманне сілавікоў даволі дорага абыходзіцца бюджэту. Адпаведна з дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай, міліцыянтам гэтай частцы ўжо зарэзерваваныя амаль 29,2 млн рублёў (эквівалент амаль 10 млн долараў): на гаражы, сталовую і замену камунікацый.
t.me/flagshtok