Агучылі прысуд Ларысе Шчыраковай, паведамляе Радыё Свабода
Ларысе Шчыраковай, якая раней працавала журналісткай у незалежных СМІ, у Гомельскім абласным судзе прысудзілі 3,5 года калёніі агульнага рэжыму. Судзьдзя —
Мікалай Доля.
Таксама ёй прысудзілі штраф у 3500 рублёў.
Ларысу Шчыракову вінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».