Фотафакт: Гомельскі мясакамбінат перайменаваў сасіскі «Кракаўскія» ў «Крамлёўскія»
Чытачы
Флагштока заўважылі, што з нядаўняга часу ў крамах зніклі «Кракаўскія» сасіскі Гомельскага мясакамбінату.
На сайце прадпрыемства сапраўды зніклі сасіскі з такой назвай. Але ж з’явілася інфармацыя аб іншым прадукце — сасісках, якія маюць назву «Крамлёўскія». Пры дэталёвым разглядзе дызайну пакунку сасісак «Крамлёўскіх» на сайце прадпрыемства на ім можна заўважыць дробны надпіс, што гэта ўсё ж сасіскі «Кракаўскія».
Сасіскі «Крамлёўскія» з’явіліся ў асартыменце прыблізна з лютага 2023 года.
t.me/flagshtok