«Сілавікі» адсправаздачыліся аб новых рэпрэсіях
З відэа допытаў вынікае, што затрымана 7 чалавек. Чатыры з іх людзі пенсійнага веку. Яны мелі падпіскі на незалежныя рэсурсы ў Аднакласніках.
Затрыманні рабіў АМАП ў Хойніцкім раёне: як мінімум аднаго затрыманага заводзяць у мясцовы РАУС.
На відэа зафіксавана, што АМАП хавае аўтамабільныя нумары, твары і галасы. Аднога з затрыманых у РАУС дастаўляюць у трусах.
Відэа было апублікавана ў Тг-канале, які кантралюецца УУС Гомельскага аблвыканкаму.
t.me/flagshtok