У Гомелі асудзілі прадпрымальніцу Вікторыю Гаўрыліну
У Гомельскім абласным судзе 18 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай,
паведамляе Вясна. Яе абвінавацілі ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за данаты і незаконных дзеяннях ў дачыненні да персанальных звестак.
Суддзя
Анатоль Сотнікаў прызначыў жанчыне 3 гады і 3 месяцы пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічынь.
У пачатку 2023 года саліст групы "Бан Жвірба" Дзмітры Гаўрылін і яго жонка Вікторыя былі
затрыманыя міліцыяй. Дзмітрый пасля сутак выйшаў на свабоду. Ён з'яўляўся дырэктарам Гомельскага маторарамонтнага заводу. Зараз яго імя знікла з сайта прадпрыемства, а ў якасці дырэктара пазначаны іншы чалавек.
t.me/flagshtok