Стаў вядомы прысуд музыкам Tor Band
Праваабаронцы
Гомельскай Вясны паведамляюць, што
Дзмітрыю Галавачу прысудзілі 9 год узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Таксама ў даход дзяржавы ў мужчыны канфіскавалі ноўтбук і тэлефон.
Яўген Бурло атрымаў 8 год узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Таксама ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон.
Андрэя Ярэмчыка асудзілі на 7,5 год узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Яго мабільны тэлефон таксама пойдзе ў даход дзяржавы.
UPD: Гомельскі абласны суд прызнаў музыкаў вінаватымі ў публічнай абразе Лукашэнкі, "у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці і варожасці, учыненай групай асоб, а таксама ў распаўсюджванні заведама ілжывых звестак аб палітычным, сацыяльным становішчы краіны, у стварэнні экстрэмісцкага фармавання і ўваходжанні ў яго".
t.me/flagshtok