Рускі дом абвесціў аб правядзенні мерапрыемства "дружбы народаў Расіі і Беларусі" ў месцы, адкуль расейскія войскі білі па Украіне
Гомельскае аддзяленне Рускага дома
анансавала 6 лістапада правядзенне канцэрта і «пачастунак ад арганізатараў» у Зябраўцы ў гонар расійскага свята — Дня народнага адзінства.
Тое, што расійскае свята не мае дачынення да Беларусі, прадстаўнікоў крамля ў Гомелі не збянтэжыла.
Лагатыпы на абвестцы паказваюць, што мерапрыемстве павінна адбыцца пры садзейнічанні гомельскага музычнага каледжа імя Сакалоўскага.
Былы ваенны пасёлак Зябраўка і стары аэрадром побач у 2022 годзе сталі ключавой кропкай для ўварвання ва Украіну: там размяшчаліся аўтамабільная і гусенічная тэхніка, верталёты і ракеты для захопу поўначы Украіны. Расейскія войскі працягваюць знаходзіцца там і сёння.
На відэа ракетны удар з тэрыторыя ваенная аэрадрома, які адбыўся 28 ліпеня 2022 года.