На Леаніда Судаленку завялі крымінальную справу
Аб гэтым праваабаронца
паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
«Сябры, 1 лістапада СК у Гомелі ўзбудзіў супраць мяне новую крымінальную справу (артыкул 361-4 КК «іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).
Як вядома, першы раз мяне кінулі ў турму за дапамогу людзям. Адсядзеў, выйшаў па званку і роўна на 100 дзён свабоды новыя абвінавачванні, не падабацца як я пра гэта расказваю людзям. Выходзіць зараз за тое, што не маўчу».
Леаніда Судаленку затрымалі 18 студзеня 2021 года па дарозе на працу. Першы раз яго абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзілі на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ён цалкам адбыў тэрмін прызначанага пакарання. Пасля вызвалення з’ехаў за мяжу, дзе працягвае праваабарончую дзейнасць.