У Гомельскай вобласці за тыдзень затрымалі амаль два дзясяткі чалавек па палітычных матывах Праваабаронцам Гомельскай Вясны стала вядома аб затрыманнях у Рэчыцкім, Гомельскім, Хойніцкім, Светлагорскім, Петрыкаўскім, Мазырскім, Жлобінскім раёнах. Часцей

| Тэлеграм
У Гомельскай вобласці за тыдзень затрымалі амаль два дзясяткі чалавек па палітычных матывах

Праваабаронцам Гомельскай Вясны стала вядома аб затрыманнях у Рэчыцкім, Гомельскім, Хойніцкім, Светлагорскім, Петрыкаўскім, Мазырскім, Жлобінскім раёнах.

Часцей за ўсё грамадзян затрымлівалі за «распаўсюд экстрэмізму» па адміністратыўным артыкуле 19.11.

Сярод затрыманых аказаўся гомельскі актывіст Васіль Палякоў, ён атрымаў 15 сутак.

Перад выходнымі на чарговыя 15 содняў асудзілі бацьку аднаго з самых маладых палітвязняў Мікіты Залатарова — Міхаіла Лапунова. Яго зноў абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкай прадукцыі». Гэта ўжо шосты 15-суткавы арышт запар. Агулам мужчына правядзе за кратамі не менш за 90 содняў — тры месяцы.

Таксама стала вядома пра затрыманне брата палітолага Валерыя Карбалевіча разам з жонкай. Іх прымушалі запісаць «пакаяннае» відэа, але сям'я не згадзілася. Пасля іх забралі ў ІЧУ, пратрымалі 72 гадзіны, але асудзіць не паспелі, бо затрыманых у той дзень было шмат.

t.me/flagshtok
«Кандидаты» Лукашенко и Канопацкая полностью проигнорировали возможность агитировать граждан на информационных стендах Гомеля По состоянию на 24 января Хижняк и Сыранков эту возможность использовали крайне вяло — заметны единичные стенды с их программами и биографиями. И только Гайдукевич не пожалел бумаги для формальной кампании: его агитация присутствует на каждом стенде афиш Гомеля. Иллюстративное фото: Советская Белоруссия. t.me/flagshtok
Мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Целепуна пакаралі максімальнымі 15 суткамі арышту Сёння Уладзімір Целяпун у ізалятары адзначае 73 Дзень народзінаў. Суд адбыўся яшчэ 15 студзеня па артыкуле "распаўсюд экстрэмізму". Верагодна, улады, такім чынам, не захацелі дапускаць праваабаронцу да ўдзелу ў выбарнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі. t.me/flagshtok
Пропагандисты оказались не готовы делиться «праздником» переизбрания Александра Лукашенко и отключили почти все сайты СМИ от доступа из-за границы На данный момент самоудалились из всемирной сети 22 госСМИ Гомельской области. Доступ остался лишь у пропагандистов, работающих на Гомельский облисполком, Чечерский и Буда-Кошелевский райисполкомы. t.me/flagshtok
Перад выбарамі ізалявалі правакатара Юрыя Ганцэвіча Як паведамілі праваабаронцы Гомельскай Вясны, Ганцэвіча затрымалі ўчора, 22 студзеня. Характар абвінавачванняў невядомы. Раней Ганцэвіч быў кандыдатам у дэпутаты і высоўваўся ў прэзідэнты. Пасля 2020 года заняў праўладную пазіцыю, крытыкаваў апазіцыю і падтрымліваў прапаганду. У апошнія гады фермер падпрацоўваў у TikTok: правакаваў людзей падчас прамых трансляцый на грубыя выказванні, а пасля падаваў на іх у суд за абразы. t.me/flagshtok
Перед "выборами" на подъезде к Мозырскому МНПЗ появились странные укрепления Вдоль трассы между Мозырем и МНПЗ в районе деревни Пеньки появились окопы с бойницами и шлагбаум из бревен. Примечательно, что бойницы огневых точек направлены не в сторону украинской границы, а к Мозырю. Эти сооружения появились как минимум неделю назад, об этом Флагштоку сообщили жители Мозырского района. Сегодня местные информационные ресурсы со ссылкой на военного комисcара Игоря Чайку сообщили о проведении учений ВС РБ "в промзоне города Мозыря": «В эти дни идут плановые занятия по боевой подготовке. Сейчас отрабатываются вопросы, касающиеся перекрытия автомобильных путей». t.me/flagshtok