Танна і сярдзіта: пад Гомелем на хуткаснай трасе з’явіўся першы «лосеход»
Пераход для дзікіх жывёлаў адкрыўся ўчора на рэчыцкай трасе М-10. Праектыроўшчыкі спрабавалі зрабіць месца кантраляванага перахода лясных звяроў: у месцы разрыва агароджы даўжынёй 2,6 кіламетра ўсталяваныя знакі і датчыкі, якія павінны папярэдзіць кіроўцаў аб выхадзе жывёлаў.
Такім чынам у Мінтрансе спадзяюцца зменшыць колькасць аварый з удзелам лосей і касуляў мінімальнымі ўкладаннямі.
У развітых краінах абавязковымі з'яўляюцца экадукі — капітальныя канструкцыі з азеляненнем на месцы троп дзікіх жывёлаў.
Фота:
Сильные новости.