Нечаканае ад мазырскіх памежнікаў: яны замовілі карціну ў колерах украінскага сцяга
Тэндар
абвясціў Мазырскі памежны атрад. Да новага году тут хочуць прыдбаць модульную карціну, за якую гатовы заплаціць 250 рублёў. Што павінна быць на карціне — дакладна пазначана ў дакументацыі тэндара:
«Картина модульная на холсте. Состоящая из 5 частей. Размер 250х100. На рисунке изображается поле ржи сочно-золотистого цвета, простирающееся до самого горизонта на фоне голубого неба, заполненного белыми облаками».
Таксама ў дакументацыі размешчаны адпаведны ўзор. Малюнак нагадвае дзяржаўны сцяг Украіны. Як вядома, ён сімвалізуе блакітнае неба над залатым полем. З адзінай розніцай — поле не жытняе, а пшанічнае.
t.me/flagshtok