Вясна: сілавікі затрымалі дзвюх супрацоўніц светлагорскага тэлеканалу «Ранак» — супраць іх распачалі крымінальную справу
МУС сцвярджае, што аператыўнікі затрымалі дзвюх жыхарак Светлагорска — адной з іх 39 гадоў, другой — 41. Яшчэ адзін фігурант справы — 53-гадовы мужчына — паспеў з'ехаць за мяжу.
Паведамляецца, што «саўдзельнікі ў 2020 годзе стварылі і адміністравалі групу ў Telegram. У ёй публікавалася інфармацыя, накіраваная на арганізацыю, падрыхтоўку і ўчыненне масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, асновы канстытуцыйнага ладу нашай краіны. Свае дэструктыўныя погляды яны прасоўвалі і праз інфармацыйныя рэсурсы тэлерадыёкампаніі».
Следчымі распачата крымінальная справа за стварэнне экстрэмісцкага фармавання.
Медыя кампанія Ранак — паспяховае прыватнае СМІ са Светлагорску. Праблемы ў медыя пачаліся ў 2020 годзе, поўны разгром рэдакцыі адбыўся ў чэрвені 2023 годзе пасля асвятлення выбуху на заводзе беленай цэлю
МУС сцвярджае, што аператыўнікі затрымалі дзвюх жыхарак Светлагорска — адной з іх 39 гадоў, другой — 41. Яшчэ адзін фігурант справы — 53-гадовы мужчына — паспеў з'ехаць за мяжу.
Паведамляецца, што «саўдзельнікі ў 2020 годзе стварылі і адміністравалі групу ў Telegram. У ёй публікавалася інфармацыя, накіраваная на арганізацыю, падрыхтоўку і ўчыненне масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, асновы канстытуцыйнага ладу нашай краіны. Свае дэструктыўныя погляды яны прасоўвалі і праз інфармацыйныя рэсурсы тэлерадыёкампаніі».
Следчымі распачата крымінальная справа за стварэнне экстрэмісцкага фармавання.
Медыя кампанія Ранак — паспяховае прыватнае СМІ са Светлагорску. Праблемы ў медыя пачаліся ў 2020 годзе, поўны разгром рэдакцыі адбыўся ў чэрвені 2023 годзе пасля асвятлення выбуху на заводзе беленай цэлюлозы.