Цэнтр Рагачова застаўся без ацяплення і гарачай вады пры мінус 12 марозу
Без цяпла 37 шматкватэрных жылых дамоў, установы медыцыны і адукацыі.
У 18:00 мясцовы КЖРЭУП праінфармаваў, што ўжо знойдзена месца аварыі і распачаты зліў вады з магістральнага трубаправоду.
Чытач з Рагачова распавёў пра сітуацыю ў горадзе:
"По чатам уже прошла инфа, чтобы завтра на работу приходили в шубах, потому что непонятно, когда починят. Быстро не остынет, но за сутки при таком морозе можно и околеть. ЦРБ в этом же районе. Людям в больнице не позавидуешь".
Такая ж аварыя
адбылася ў Рагачове месяц назад: 30 лістапада мерзлі жыхары тых самых дамоў у цэнтры гораду.
t.me/flagshtok