Затрыманні былых палітзняволеных і іх сваякоў у Беларусі. Што вядома на дадзены момант Як стала вядома Радыё Свабода, сёння каля 6-7 раніцы да Аляксея Раманава прыйшлі супрацоўнікі сілавых структураў і правялі ператрус. Затым Аляксея забралі на допыт у К

| Тэлеграм
Затрыманні былых палітзняволеных і іх сваякоў у Беларусі. Што вядома на дадзены момант

Як стала вядома Радыё Свабода, сёння каля 6-7 раніцы да Аляксея Раманава прыйшлі супрацоўнікі сілавых структураў і правялі ператрус. Затым Аляксея забралі на допыт у КДБ. Гаворка ішла пра ўдзел былога палітвязня ў «экстрэмісцкім фармаваньні».

Па інфармацыі таго ж СМІ, гэта не адзінае затрыманне ў Гомелі. Прыйшлі таксама да некаторых сваякоў палітвязняў, якія адбываюць пакаранне.

На дадзены момант вядома, што сілавікі сёння затрымалі як мінімум 37 чалавек па ўсёй краіне. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі праваабаронцы Вясны. Сярод іх — больш за дваццаць сваякоў палітвязняў. У пастановах сілавікоў фігуруюць артыкулы за фінансаванне і ўдзел у «экстрэмізме».

Zerkalo пісала, што прычынай затрыманняў мог стаць чат, у якім былі сваякі палітзняволеных. Але магілёўскія праваабаронцы на тэлеграм-канале MAYDAY паведамілі, што ёсць выпадкі, калі спецслужбы забіралі людзей, якія ў чаце не састаялі.

Раней праўладны канал заявіў, што сілавікі атрымалі доступ да «спісу данатараў» BYSOL. Аднак кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак распавёў Медыязоне, што сістэма знаходзіцца ў бяспецы.

UPD: Вясна паведаміла, што некаторыя затрыманні звязаныя з праектам «INeedHelpBY». Такую інфармацыю казалі самі супрацоўнікі КДБ некаторым затрыманым падчас ператрусаў. Ініцыятыва стала «экстрэмісцкай» па рашэнні КДБ ад 16 студзеня.
Первый митинг в поддержку Лукашенко в Гомельской области зафиксирован в Житковичах Для изображения поддержки диктатора собрали членов провластных общественных организаций и учащихся местноого колледжа. По информации Белпол, такие митинги имеют принудительный характер и будут проводится до 24 января. t.me/flagshtok
До 7 лет — таким сроком заключения угрожают жительнице Лельчиц, которую оштрафовала ГАИ за отсутствие фликера https://dson6cgvys1hu.cloudfront.net/ru/naviny/do-7-let-takim-srokom-zakljuchenija-ugrozhajut-zhitelnice-lelchic-kotoruju-oshtrafovala-gai-za-otsutstvie-flikera.html
Такая атмосфера на агитационном пикете в Гомеле за избрание президентом Олега Гайдукевича В кадре — богатейший экс-кандидат в депутаты, тунеядец Михаил Самуилович Цыркин и случайная женщина. Она призывает присоединиться. Роликом поделились официальные ресурсы ЛДПБ. t.me/flagshtok
Стаў вядомы вынік леташніх здымак дрыфту ў Гомелі Тады дзеля здымак рэкламы вельмі сумнеўнай крыпта-ініцыятывы перакрылі цэнтр гораду. t.me/flagshtok
На памежным пераходзе Новая Гута адбыўся чарговы абмен ваеннапалоннымі: 25х25 Інфармацыю аб гэтым апублікаваў Тг-канал прэзідэнта Украіны Зяленскага. Украінскі бок паведаміў, што вызвалены з палону абаронцы Марыўпаля і "Азоўсталі", а таксама Харкаўшчыны, Данбаса, Запарожжа, Херсоншчыны з цяжкімі раненнямі і хваробамі". Расійскі бок заявіў, што расійскія палонныя цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе ім аказваецца дапамога. Гэта першы абмен у 2025 годзе. Раней памежны пераход Новая Гута – Новыя Ярылавічы стаў хабам для абмену палоннымі, цывільнымі і целамі забітых вайскоўцаў паміж ваюючымі РФ і Украінай. t.me/flagshtok