Суд Чыгуначнага раёну Гомеля забараніў рэсурсы транспартнікаў
Па
інфармацыі праваабаронцаў
Вясны, Суд Чыгуначнага раёну Гомеля нечакана прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» шэраг транспартных Tг-каналаў, частка з якіх вядзецца дзяржаўнымі ці набліжанамі да яе структурамі.
Пад «забарону» трапілі Telegram-групы і чаты:
•
«Транспорт ВY» (праект IBA Group з раскладам і маршрутамі аўтобусаў па ўсёй краіне, мае больш за 500 тысяч спампоўванняў у Google Play);
•
«Общественный транспорт Гомеля» (Чат аматараў грамадскага транспарту Гомеля);
•
«Гомельский транспорт» (Інфармацыя пра ўсе змены ў працы грамадскага транспарту Гомеля).
Ва ўсіх гэтых каналах і чатах абмяркоўваюцца толькі транспартныя пытанні і ніякіх палітычных тэм там не закранаецца.
t.me/flagshtok