Трэш-блогеру з Гомеля пачалі пагражаць ваенныя і прапагандысты
Адпаведнае відэа было распаўсюджана на рэгіянальным тэлебачанні. Да блогера Mellstroy звярнуўся гомельскі ваенком Андрэй Крываносаў і прапагандыстка Уладзіслава Супруноўская. Яны паабяцалі былому гамяльчаніну пераслед і турму за ўхіленне ад прызыву.
Mellstroy — назва онлайн-праекта былога гамяльчаніна Андрэя Бурыма. На сваіх стрымах ён транслюе п’янкі і пагулянкі з тратамі вялікіх сумаў грошай.
Цяпер яго пераследуюць у Беларусі, РФ і ААЭ. Па
інфармацыі Нашай Нівы Бурым рэлакаваўся ў Турцыю.
t.me/flagshtok