У Гомельскай вобласці падчас галасавання затрыманыя як мінімум два грамадзяніна
Першае затрыманне адбылося 24 лютага. Чалавек паспрабаваў зрабіць фота бюлетэня. Яго затрымала міліцыя і склала пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. Прапагандысты ўпэўнена паведамілі, што яго чакае адчувальны штраф. Дакладнае месца, дзе адбылося здарэнне, не назвалі.
Другое затрыманне адбылося сёння 25 лютага ў Гомелі. Па словах прапагандыстаў, затрыманы быў п’яны і скандаліў. Міліцыя выявіла, што ён знаходзіцца ў росшуку.
Пра гэта
паведаміў крамлёўскі Спутнік са спасылкай на намесніка старшыні дзяржаўнай федэрацыі прафсаюзаў
t.me/flagshtok