Сёння вынесены прысуд былому упраўляючаму Гомельскага адзялення "Белінвесбанка"
Гомельская Вясна паведамляе, што па версіі следства, банкір лабіраваў інтарэсы знаёмага бізнэсмэна і атрымаў за гэта хабар у асабліва вялікім памеры і трымаў марыхуану для асабістага ўжывання. Таксама абвінавачаны пакідаў негатыўныя каментарыі ў інтэрнэце на адрас сілавікоў.
Суддзя
Піскуноў прыгаворыў банкіра да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, штрафу ў памеры 1000 базавых велічынь (40 000 рублёў), а таксама пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў.
t.me/flagshtok