"Чаму нічога не адмяняюць, калі ва Украіне страляюць па жылых дамах і гінуць дасрослыя і дзеці?". У Гомелі затрыманыя 4 чалавекі за каментары пасля здзяйснення тэракту ў Маскве
Гамяльчанін
Аляксандр Гарыст, работнік каледжу дызайну, быў жорстка затрыманы за каментар у Вк суполцы Гомель Online. Гамяльчанка
Кацярына — за каментар на Інстаграм старонцы Vgomele. Яны запытвалі, чаму не абвяшчаюць жалобу па загінулых ва Украіне.
Два затрыманых невядомых мужчыны ў каментарах на невядомых рэсурсах наўпрост не паверылі версіі ФСБ.
Гэтага аказалася дастаткова для для выкліку ўзброенага спецпадраздзялення Буран.
t.me/flagshtok