У Гомелі — новы працэс па «справе Ціханоўскага». Аднак без ягонага ўдзелу У Гомельскім абласным судзе сёння зноў разглядаюць справу асуджаных у 2021 годзе палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Дзмітрыя Папова, Арцёма Сакава, Міколы Статкевіча, С

| Тэлеграм
У Гомелі — новы працэс па «справе Ціханоўскага». Аднак без ягонага ўдзелу

У Гомельскім абласным судзе сёння зноў разглядаюць справу асуджаных у 2021 годзе палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Дзмітрыя Папова, Арцёма Сакава, Міколы Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і Ўладзіміра Цыгановіча.

Але працэс адбываецца без фігурантаў і мае, хутчэй, тэхнічны характар. Паседжанне праходзіць у межах артыкулу 402 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, які закранае «іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, выраку, пастановы ў выкананне».

Як правіла, такія працэсы праводзяць для вырашэння фармальных пытанняў — у прыватнасці, па перадачы ці захоўванні рэчавых доказаў. Напрыклад, калі першапачатковай пастановай было прадугледжана вярнуць рэчы ўладальніку, а той за імі не прыйшоў, трэба ў судовым парадку вырашыць, што з імі рабіць далей.

Таму надзеі даведацца хоць нешта пра Ціханоўскага, Статкевіча — пра якіх няма ніякіх звестак ужо болей за год — ды іншых фігурантаў, на жаль, няма.

t.me/flagshtok
Первый митинг в поддержку Лукашенко в Гомельской области зафиксирован в Житковичах Для изображения поддержки диктатора собрали членов провластных общественных организаций и учащихся местноого колледжа. По информации Белпол, такие митинги имеют принудительный характер и будут проводится до 24 января. t.me/flagshtok
До 7 лет — таким сроком заключения угрожают жительнице Лельчиц, которую оштрафовала ГАИ за отсутствие фликера https://dson6cgvys1hu.cloudfront.net/ru/naviny/do-7-let-takim-srokom-zakljuchenija-ugrozhajut-zhitelnice-lelchic-kotoruju-oshtrafovala-gai-za-otsutstvie-flikera.html
Такая атмосфера на агитационном пикете в Гомеле за избрание президентом Олега Гайдукевича В кадре — богатейший экс-кандидат в депутаты, тунеядец Михаил Самуилович Цыркин и случайная женщина. Она призывает присоединиться. Роликом поделились официальные ресурсы ЛДПБ. t.me/flagshtok
Стаў вядомы вынік леташніх здымак дрыфту ў Гомелі Тады дзеля здымак рэкламы вельмі сумнеўнай крыпта-ініцыятывы перакрылі цэнтр гораду. t.me/flagshtok
На памежным пераходзе Новая Гута адбыўся чарговы абмен ваеннапалоннымі: 25х25 Інфармацыю аб гэтым апублікаваў Тг-канал прэзідэнта Украіны Зяленскага. Украінскі бок паведаміў, што вызвалены з палону абаронцы Марыўпаля і "Азоўсталі", а таксама Харкаўшчыны, Данбаса, Запарожжа, Херсоншчыны з цяжкімі раненнямі і хваробамі". Расійскі бок заявіў, што расійскія палонныя цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе ім аказваецца дапамога. Гэта першы абмен у 2025 годзе. Раней памежны пераход Новая Гута – Новыя Ярылавічы стаў хабам для абмену палоннымі, цывільнымі і целамі забітых вайскоўцаў паміж ваюючымі РФ і Украінай. t.me/flagshtok