Гомельскія аматары карэйскага касплэя ўсё ж такі змаглі арганізаваць мерапрыемства
Замест маштабнага фестывалю мясцовыя ўлады дазволілі правесці толькі выставу ў сценах галерэі імя Вашчанкі.
Там прадстаўленыя фота вобразаў K-pop культуры і касцюмы.
У сакавіку 2024 гарадскія ідэолагі
забаранілі аматарам касплея праводзіць поўнамаштабны фестываль.
"Акрамя ўсё больш складанай сістэмы афармлення грамадска-культурнага мерапрыемства, складваецца адчуванне, што творчыя мерапрыемствы нашага кірунку не ў фаворы", — тлумачылі тады арганізатары фестывалю Free Time Fest.
Выстава будзе дзейніцаць да 26 чэрвеня.
Фота: ГВ.
t.me/flagshtok