Чатыры гады таму, 16 жніўня 2020 года, у Гомелі прайшоў гістарычны мітынг
Людзі даведаліся пра беспрэцэдэнтны гвалт з боку сілавікоў у дачыненні да мірных грамадзян пасля выбараў 9 жніўня. Гамяльчане выйшлі на вуліцы, каб патрабаваць сумленнага падліку галасоў і пакарання адказных за збіццё людзей.
Стыхійнае шэсце прайшло з абодвух бакоў вуліцы Савецкай. Тысячы гамяльчан выйшлі на цэнтральную плошчу Гомеля. Тут на двух флагштоках былі паднятыя нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.
t.me/flagshtok