Так выглядело нашествие российских ударных БПЛА ночью 5 сентября По данным мониторинговой группы Беларускі Гаюн, всего в атаке на Беларусь принимало участие 8 БПЛА. Два из них было сбито. Над Гомелем был сбит один беспилотник. Уцелевшие 6 БПЛА вернулись

| Тэлеграм
Так выглядело нашествие российских ударных БПЛА ночью 5 сентября

По данным мониторинговой группы Беларускі Гаюн, всего в атаке на Беларусь принимало участие 8 БПЛА. Два из них было сбито. Над Гомелем был сбит один беспилотник. Уцелевшие 6 БПЛА вернулись в Украину или пропали.

t.me/flagshtok
Плакат, прысвечаны Марыі Зайцавай на плоце гомельскай гімназіі ў 2020 годзе https://t.me/flagshtok/385
Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава з Гомеля Як паведамляе Штодзень, Марыя служыла медыкам у складзе 2-га інтэрнацыянальнага легіёна на баку Украіны. На дадзены момант цела загінулай знаходзіцца ў зоне абстрэлу. У жніўні 2020 года фотаздымак гамяльчанкі з акрываўленым тварам абляцеў інтэрнэт. Марыя была параненая падчас акцыі пратэсту ля Стэлы ў Менску. Тады побач з ёй адбыўся выбух шумавой гранаты, выпушчанай сілавікамі. Пасля некалькіх аперацый на радзіме Марыю эвакуявалі ў Чэхію, дзе яна працягнула рэабілітацыю. Пасля пачатку вайны дзяўчына далучылася да абаронцаў Украіны. Рэдакцыя Флагштока выказвае спачуванні родным і блізкім Марыі. t.me/flagshtok
Вядомую беларускую блогерку пачалі судзіць за «распальванне варожасці» Як паведамляе Вясна, сёння, 17 студзеня ў Гомельскім абласным судзе пачаўся судовы працэс у дачыненні да Вікторыі Гусаравай. Ей інкрымінавана ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Справу будзе разглядаць суддзя Алеся Осіпава. Вікторыя — вядомая беларуская блогерка «gusarev_ka», яна мае больш за 32 тысячы падпісантаў у Instagram і больш за 17 тысяч — у TikTok. Яе апошнія допісы датаваныя вераснем — пад імі людзі пішуць, што дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА. Без прыгляду маці застаўся 6-гадовы сын. t.me/flagshtok
Гамяльчане ўзгадаюць: валыншчык, які даваў вулічныя канцэрты ў Гомелі, цяпер грае Лявоніху ў Польшчы Як даведаўся Флагшток, на відэа музыка грае мелодыі да беларускага танца на канцэрце ў музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. Аляксей Шкурапацкі — украінец родам з Луганску, жыве ў Кіеве. Відэа ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook. t.me/flagshtok
Наша Ніва — у дзень выбараў адключаць інтэрнэт Пра гэта расказалі таксісты з розных службаў. Па словах таксістаў, адміністрацыя папярэдзіла іх, што 26 студзеня, у дзень выбараў, могуць адключаць інтэрнэт. t.me/flagshtok