Адзін хацеў ваяваць за Украіну, іншы прыехаў у Беларусь на святы. У Гомельскай вобласці за тыдзень пройдзе 12 «палітычных судоў»

| Палітыка

Усяго за пяць рабочых дзён гэтага тыдня ў Гомельскай вобласці пройдзе адразу 12 судоў па палітычна матываваных крымінальных справах. У панядзелак па абвінавачванні ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130 ч. 1) у Гомельскім абласным судзе разглядаюць справу Ігара Кунгурцава (суддзя — Галіна Святко).

У той жа дзень, у тым жа судзе і па тым жа артыкуле, а таксама па абвінавачванні ў «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369) судзяць Валянціна Музыкіна (суддзя — Іван Котаў).

Яшчэ два суды 22 жніўня праходзяць у райцэнтрах. У Жлобіне суддзя Яўген Ерафееў разглядае справу Уладзіміра Барэкі, якога абвінавачваюць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (арт. 342 ч. 1). А ў Мазыры праходзіць закрытае пасяджэнне па справе аб «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (арт. 369 заўв. 1) і абразе Лукашэнкі (арт. 368 ч. 1) у дачыненні да Яраслава Пашкова (суддзя — Галіна Кніжонак).

23 жніўня ў Гомельскім абласным судзе пройдзе працэс па справе Іллі Верамеева, якога абвінавачваюць у масавых беспарадках па арт. 293 ч. 1 і распальванні варожасці па арт. 130 ч. 1. Суддзя — Анатоль Сотнікаў.

Таксама па абвінавачванні ў распальванні варожасці ў гэтым судзе ў той жа дзень будуць судзіць Іллю Гольцава (суддзя — Васіль Бягун). А 24 жніўня па гэтым жа артыкуле, а таксама па абвінавачванні ў «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і абразе Лукашэнкі (арт. 368 ч. 1) пройдзе суд над Паўлам Ганчарыкам (суддзя — Людміла Грынько).

На тую ж дату ў абласным судзе прызначаны закрыты працэс над Алегам Канавалавым, якога абвінавачваюць адразу па пяці крымінальных артыкулах: «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (арт. 342 ч. 1), «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» (арт. 361 заўв. 1 ч. 1), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369), абраза Лукашэнкі (арт. 368 ч. 1) і «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130 ч. 1). Суддзя — Алег Харошка.




Нагадаем, пасля пратэстаў 26-гадовы малады чалавек выехаў з Беларусі ва Украіну, але затым вырашыў наведаць родны Гомель на навагоднія святы. Тут яго затрымалі.

У Рэчыцы ў той жа дзень па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 ч. 1) будуць судзіць Барыса Кайзера. Закрыты працэс правядзе суддзя Станіслаў Іванюценка.

26 жніўня ў Гомельскім абласным судзе будуць разглядаць справу Яўгена Віславуха, якога абвінавачваюць у «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369), «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» (130 ч. 1), «незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных» (арт. 203 заўв. 1 ч. 3). Суддзя — Анатоль Сотнікаў.

У тым жа судзе ў той жа дзень Яўгена Карпава пачнуць судзіць па абвінавачванні ва «ўдзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўцы альбо падрыхтоўцы асоб да такога ўдзелу» (арт. 361 заўв. 3 ч. 1). На самой справе Яўген ўсяго толькі адправіў ліст ў СБУ з просьбай дапамагчы яму далучыцца да батальёну Каліноўскага. Хлопца затрымалі яго ў момант, калі ён спрабаваў перасекчы мяжу, каб выехаць ва Украіну. Працэс будзе весці суддзя Галіна Святко.

І на тую ж дату ў Рэчыцы прызначаны суд над Аляксандрам Зубаравым, якога абвінавачваюць у «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369). Суддзя — Вадзім Бабыроў.

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.