Топ-10 прыкладаў партызанінга Гомеля

| Палітыка

Палітычны крызіс выклікаў масавую рэакцыю грамадзян Беларусі. Хтосьці пачаў хадзіць на маршы і акцыі, хтосьці стаў валанцёрам, а ёсць і тыя, хто сышоў у "партызаны". Партызанінгам называюць практыку па крэатыўнаму пераўтварэнню гарадской прасторы ў адказ на грамадска-палітычныя працэсы. Калі казаць прасцей, мэтай партызанаў з'яўляецца прэзентацыя сваіх сымбаляў і агітацыі ў грамадскай прасторы.

Флакшток сабраў топ-10 самых гучных пераўтварэнняў апошніх месяцаў у жанры арт-партызанінга:

1. Нацыянальны сцяг на аглядальнай вежы ў парку ў Дзень горада. 

Цікава, што вывешванне адбылося ледзь не на вачах вышэйшага гарадскога кіраўніцтва, якое прысутнічала на набярэжнай.

2. Усталяванне памятнай шыльды на гарадской дошцы гонару на вуліцы Савецкай загінуламу 11 жніўня Аляксандру Віхору. 


3. Змена светлавога афармлення лоджый вышыннага дома на вуліцы Цімафея Барадзіна.


4. Светлавыя праекцыі на тарцы дома ў Шведскай Горцы (раённым сцягам схаваны адрас дома).


5. Аднойчы ранкам жыхары Заходняга ўбачылі  бел-чырвона-белыя стужкі ўплеценыя ў хвост і грыву металічнага каня.



6. Вялікі трафарэтны малюнак у цэнтральным раёне Гомеля з'яўляецца на сценах і асфальце

7. Мадэрнізацыя чырвона-зялёных сцягоў на дзіцячай пляцоўцы на Рэчыцкім праспекце.


8. Вялізны дзесяціметровы сцяг на соснах у 104 мікрараёне.


9. Мадэрнізацыя Дрэва Вернасці з дапамогай стужак у сасонніку на Рэчыцкім праспекце


10. Нацыянальны штандар на алеі ў рабочым пасёлку Касцюкоўка



Флагшток

Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.