Журналісты ЧЕline прыехалі ў Дабранку, каб паразмаўляць з аднавяскоўцамі Сяргея Маслюкова. Той нядаўна пераскочыў праз украінска-беларускую мяжу і даў інтэрвʼю прапагандыстам пад несапраўдным імем.
Глава Дабранскай абʼяднанай тэрытарыяльнай грамады Святлана Быцько ў каментары ЧЕline адзначыла, што Сяргей, які знік каля двух тыдняў таму, быў звычайным чалавекам, які нічым не вылучаўся сярод іншых. Пра сваякоў Маслюкова ў Беларусі яна не ведала.
Кадр з відэарэпартажу, які выйшаў на Гомельскім тэлебачанні
Журналісты ЧЕline пагутарылі з аднавяскоўкай Маслюкова Людмілай Жукавай. Вось што яна распавяла:
«Ён працаваў ахоўнікам у Кіеве да ўспышкі Covid-19. Калі пачалася эпідэмія, прыехаў у вёску і нідзе не працаваў. У яго двое дзяцей: старэйшы сын і дачка. З жонкай развяліся 6 гадоў таму. Любіў пагуляць з сябрамі, быў лянівым. Менавіта сябры пачалі біць трывогу, калі пасля чарговай сустрэчы з сябрамі Мікалай не выйшаў на сувязь. Яны прыбеглі да былой жонкі Мікалая і разам з ёй накіраваліся ў дом яе мужа. Там яго ўжо не было. Было гэта за 5 дзён да з'яўлення відэа ў інтэрнэце. Маці Мікалая была з Расіі, бацька — мясцовы. У Мікалая быў брат у Расеі, і яшчэ да таго, як пачалася эпідэмія ва Украіне, ён хацеў зʼехаць да яго жыць».
Ва Украіне ў Маслюкова засталіся двое дзяцей (фота: старонка Сяргея Маслюкова ў Аднакласніках)
Вяскоўцы не разумеюць, што стала прычынай яго здрады.
«Цяпер вёска ў шоку. Усе, хто яго ведаў, не маглі чакаць ад яго такой здрады. Жыў Сяргей на вуліцы, якая была бліжэйшай да мяжы з Беларуссю. Сам ён з дзяцінства жыў у Дабранцы, таму ведаў усе сцежкі, якія вядуць да мяжы, тым больш, што ў вёсцы недалёка ад мяжы працякае рэчка, якую лёгка можна было пераплыць», — дадае Людміла Жукава.
Раней Флагшток знайшоў сапраўднае імя перабежчыка і распавёў пра яго размову з прапагандысткай гомельскага тэлебачання. Інтэрвью аказалася антыўкраінскім.