Святлана Нарскіна спрабуе прыцягнуць міліцыянтаў да адказнасці з дапамогай пракуратуры

| Палітыка

Гамяльчанка Святлана Нарскіна абскарджвае ў гарадской пракуратуры дзеянні міліцыянтаў, якія затрымлівалі яе 3 ліпеня. У выніку гэтага затрымання грамадзянка правяла 9 гадзін у пастарунку на вуліцы Мазурава, дзе ў дачыненні да яе не праводзілася аніякіх працэсуальных дзеянняў.


Фота з фэйсбук-акаўнта Святланы Нарскінай

На афіцыйны Дзень Незалежнасці шэраг гомельцаў планавалі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі, якая павінна была прайсці на цэнтральным гарадскім пляжы. Пра планы і фармат акцыі грамадзяне дамаўляліся ў сацыяльных сетках. Відаць, гэтыя абмеркаванні і паслужылі падставай для таго, каб раніцай 3 ліпеня, цягам некалькіх гадзін, супрацоўнікі міліцыі дзяжурылі каля пад’езда, дзе пражывае Святлана Нарскіна. Калі гамяльчанка выйшла з кватэры, яе затрымалі пяцёра міліцыянтаў.  


Фота з фэйсбук-акаўнта Святланы Нарскінай

«Я ўсё яшчэ не веру сваім вачам. У маёй галаве ніяк не ўкладваецца, што мы вярнуліся ў 1937-ы год, што з маёй Беларуссю такое можа быць. Я думала, што тыя часы мінулі, што тая паскудная і недарэчная старонка перагорнутая. Увогуле мне чыста па-чалавечы цікава, як яны будуць апраўдвацца за відавочныя парушэнні закону. Мне агідна піць з імі з адной крыніцы і размаўляць на адной мове», — заявіла пасля падачы скаргі ў пракуратуру Святлана Нарскіна ў каментары ютуб-каналу voronin news.  


Флагшток


Печатный орган Гомельского облисполкома захотел запретить обращения граждан из-за границы

| Палітыка | 0

Редакция «Гомельской правды» возмутилась иском, который подал гомельский правозащитник Леонид Судаленко против газеты. Пропагандисты считают, что право обращаться к госорганам должно быть не у всех.