Гомельскія блюзавыя музыканты з гурта “Place to be” напісалі песню пратэсту “Гэта мая перамога”. Атмасфера сёлетніх выбараў матывавала англамоўны бэнд на напісанне песні на роднай мове. Такім чынам выканаўцы далучыліся да акцыі беларускіх творцаў #культпратэст, якія выступаюць супраць паліцэйшчыны і патрабуюць сумленных выбараў.
Паглядзець кліп можна па спасылцы.